Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  2. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  3. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  4. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  5. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  6. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  7. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  8. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  9. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
  10. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  11. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  12. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  13. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  14. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  15. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
Читать по-русски


/

З 1 снежня 2025 года Расія рэзка падняла стаўкі ўтылізацыйнага збору. Гэта змяніла рынак патрыманых аўтамабіляў, якія ўвозіліся ў суседнюю краіну праз Беларусь. Для многіх беларусаў, якія зараблялі на перагоне заходніх патрыманых машын, бізнес фактычна схлопнуўся. Пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале рэдактар расійскага выдання «Автостата» Сяргей Цалікоў.

Иллюстративный снимок. Фото: Nastassia Hamayunava / pexels.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Nastassia Hamayunava / pexels.com

Пастаўкі абваліліся больш чым удвая

Пік увозу патрыманых легкавых аўтамабіляў праз Беларусь прыпаў на 2023−2024 гады. Тады аб’ёмы складалі 45,4 тыс. і 45,9 тыс. машын адпаведна. У 2025 годзе паток рэзка скараціўся — да 19,1 тыс. аўто. Гэта мінус 58% да папярэдняга года.

Непасрэдна перад уступленнем у сілу новых тарыфаў адбыўся кароткачасовы ажыятаж: у лістападзе (напярэдадні змяненняў) праз Беларусь у Расію завезлі 4079 аўтамабіляў. Ужо ў снежні аб’ёмы абваліліся амаль у чатыры разы — да 1088 штук.

У студзені 2026 года пастаўкі скараціліся да 613 машын.

Схема паставак праз Беларусь актыўна выкарыстоўвалася ў апошнія гады як спосаб увозу заходніх аўтамабіляў на расійскі рынак у абыход прамых абмежаванняў. Для часткі беларускіх прадпрымальнікаў гэта стала важнай крыніцай даходу.

Магутныя аўто страцілі пазіцыі

З увядзеннем новай планкі льготнага утыльзбору змянілася і структура ўвозу.

Да 1 снежня аўтамабілі магутнасцю звыш 160 конскіх сіл складалі амаль дзве траціны імпарту — 63,1%. Пасля павышэння ставак іх доля знізілася да 26,2%.

Іншымі словамі, рынак прэміяльных і магутнейшых мадэляў трапіў пад наймацнейшы ўдар.

BMW больш не лідар

Да змянення правілаў кожны пяты аўтамабіль з прабегам, увезены ў суседнюю краіну праз Беларусь, быў BMW — 20,4%.

Далей з вялікім адрывам ішлі Volkswagen (7,4%) і Chevrolet (7%). У пяцёрку таксама ўваходзілі Mercedes-Benz (6,8%) і Audi (6,7%).

Пасля 1 снежня доля BMW скарацілася амаль удвая — да 11,3%.

У лідары выйшаў Volkswagen (12,1%), на трэцюю пазіцыю нечакана падняўся Peugeot (9,4%). Mercedes-Benz захаваў чацвёртае месца (7,2%), а Audi наогул выбыў з першай дзясяткі.

Як змяніўся топ мадэляў

Паказальна змянілася і мадэльная структура імпарту.

Топ-5 да 1 снежня:

  • Chevrolet Equinox — 5%;
  • BMW 3 Series — 3,2%;
  • BMW X3 — 3,1%;
  • BMW 5 Series — 3%;
  • BMW X5 — 2,8%.

Топ-5 пасля 1 снежня:

  • Volkswagen Jetta — 3,3%;
  • Peugeot 5008 — 3%;
  • Buick Encore — 2,9%;
  • Peugeot 3008 — 2,7%;
  • Volkswagen Passat — 2,6%.

Калі раней у пяцёрцы дамінавалі BMW, то цяпер іх цалкам выцеснілі больш масавыя і менш магутныя мадэлі.