ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ АД ЛЮСТЭРКА!
Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Белы попел над акіянам. Японскія рыбакі выпадкова трапілі ў эпіцэнтр ядзернай катастрофы — трагедыя, якая натхніла на стварэнне Гадзілы
  2. На гандлёвым рынку маячыць чарговае банкруцтва. Хутчэй за ўсё, вы ведаеце гэтую кампанію
  3. Доллар приближается к трем рублям: что будет с курсами во второй половине марта. Прогноз по валютам
  4. Памятаеце забойства дзяўчыны ў Мінску, дзе маці з сынам расчлянілі труп, зварылі і перакруцілі праз мясасечку? Вось што цяпер са злачынцам
  5. «Так жыве амаль уся Беларусь». У Threads паказалі разліковы ліст нібыта з аднаго з прадпрыемстваў — некаторых здзівіла зарплата
  6. BELPOL: Российский завод сорвал сроки и выставил огромный счет беларусам за «союзный самолет»
  7. Адский понедельник. 65 лет назад случилась катастрофа, которую советские власти пытались стереть из истории Киева, — рассказываем
  8. «Яны мусяць памятаць, што я казаў». Экс-журналіст пула Лукашэнкі — пра звальненне і размовы з сілавікамі
  9. «Паставілі кляймо». Стала вядома, за што летась судзілі прапагандыстку Вольгу Бондараву
  10. На польской границе пограничник зачеркнул беларуске печать, которую поставил, и «щелкнул» рядом вторую. Зачем он это сделал?
  11. «Не ел, не пил 20 лет, а потом еще заплати». Налоговики рассказали о нюансе по сбору на недвижимость — у некоторых это вызвало удивление
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.